Тыпы рэсурсаў

Рэсурсы гэта ўсе магчымыя матэрыялы, якія можаш захацець выкарыстаць. Яны падзяляюцца на некалькі тыпаў, асноўным чынам у залежнасці ад таго як можна ажыццявіць доступ да іх зместу:

Звычайны тэкст - самы просты ў карыстанні. Вы можаце друкаваць або рэдагаваць тэкст у форме на наступнай старонцы. Пры гэтым будзе адбывацца аўтафарматаванне. яшчэ...

HTML-тэкст - для больш спрактыкаваных карыстальнікаў. Аўтаматычнае фарматаванне тэксту не адбываецца. Фарматаванне тэксту робіць сам карыстальнік, з дапамогай HTML-тэгаў. яшчэ...

Спасылка - спасылка на артыкул у часопісе або кнізе.

Запампаваны файл - адлюстроўвае любы файл, які Вы запампавалі для курса. Глядзі раздзел "Файлы".

Web-спасылка - адрас URL старонкі да чаго-небудзь у Інтэрнэце. Кліканне на гэты тып рэсурсу выкліча выхад з курса і пераход на пазначаную табой старонку ў Сеціве, якая будзе паказаная ў вакне інтэрнэт-праглядальніка.

Web-старонка - адрас URL старонкі да чаго-небудзь у Інтэрнэце. Працуе аналагічна Web-спасылцы, за выключэннем таго, што рэсурс адчыняецца ў фрэйме (унутраным вакне), так як бы становіцца інтэграванай часткай курса.

Праграма - знешняя праграма, якая на ўваходзе прымае інфармацыю аб сістэмным карыстальніку і курсе. Гэта функцыя робіць магчымым працу знешніх сецівых аплікацыяў з платформай Moodle. яшчэ...

Wiki-тэкст - дае больш магчымасцяў фарматавання чым звычайны тэкст, без неабходнасці навучання мове HTML. Заключаецца ў напісанні звычайнага тэксту, але з магчымасцю далучэння шматлікіх функцыяў фарматавання (прыкладам *будзе паўтлусты шрыфт, /будзе выдзеленае/ ), каторы робіць магчымым у просты спосаб ствараць дакументы ў вышэйпададзеных фарматах. яшчэ...

Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English