Экспарт пытанняў дадзенай катэгорыі

Гэта функцыя экспартуе цэлую катэгорыю ў тэкставы файл.

Звярніце ўвагу, што многія фарматы не экспартуюць усёй інфармацыі і гэта інфармацыя будзе страчана. Не трэба спадзявацца, што экспарт катэгорый, а затым іх імпарт дасць склад такіх самых пытанняў. Больш таго, некаторыя пытанні ўвогуле не ўдасца экспартаваць, калі яны не абслугоўваюцца ў дадзеным фармаце.

Зараз падтрымліваюцца наступныя фарматы:

Фармат GІFT

    Фармат GІFT гэта найбольш шматбаковы фармат. Ён быў створаны, як просты метад для настаўнікаў, якія ствараюць пытанні, як звычайны тэкставы файл.GІFT абслугоўвае пытанні "Множны выбар", “Дакладна/Недакладна”, “Кароткія адказы”, “Дапасуй адказ”, “Лічбавыя”, а таксама заданні тыпу "устаўце слова, якога бракуе".

    У адным тэкставым файле можа быць некалькі розных пытанняў. Акрамя таго, гэты фармат дазваляе змяшчаць каментары, назвы пытанняў, зваротную інфармацыю і ўзважванне адзнак.

    Вось некалькі прыкладаў:

    БелаПАН гэта? {~штодзённая газета ~кніжка =інфармацыйнае агенцтва і інтэрнэт-газета}
    
    БелаПАН гэта {~штодзённая газета ~кніжка =інфармацыйнае агенцтва} пра палітыку і бізнес.
    
    БелаПАН гэта штодзённая газета.{FALSE}
    
    БелаПАН гэта?{=інфармацыйнае агенцтва =інтэрнэт-газета}
    
    Калі быў створаны БелаПАН?{#1991}
    

    Больш пра фармат GІFT

Ужо ствараем новыя фарматы: WebCT, ІMS QTІ і штосці, што пажадалі сябры супольнасці Moodle!

Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English