Выкарыстанне HTML-рэдактара

Пры рэдагаванні старонак гэтая опцыя дазваляе выкарыстаць HTML-рэдактар (далей рэдактар) замест простага тэкставага поля. Рэдактар дазваляе выконваць элементарнае фарматаванне тэксту і дадаваць "розныя функцыі", такія, як напрыклад, спасылкі.

Рэдактар уключаецца шляхам шчаўчка па опцыі Выкарыстаць рэдактар. Рэдактар звязаны з выбарам для вызначанага поля ўводу. Да прыкладу, уключыўшы рэдактар для поля Водгук 1, рэдактар уключыцца толькі для гэтага поля, а не для ўсіх палёў.

Калі неабходна ўключыць рэдактар для некаторых палёў уводу, спачатку выберыце іх шляхам шчаўчка па опцыі Выкарыстаць рэдактар (У іх павінны з'явіцца галачкі). Далей старонка павінна быць абноўленая для актывацыі рэдактара. Гэта робіцца шляхам націску на кнопку Абнавіць старонку ў ніжняй частцы.

Заўважце, што рэдактар неабходна выкарыстоўваць з асцярогай. У большасці выпадкаў яго выкарыстанне не прыводзіць да праблемаў. Тым не менш, не рэкамендавана яго выкарыстанне з адказамі да пытанняў тыпу "Кароткі адказ" і лічбавага тыпу. Рэдактар можа дадаць дадатковыя "нябачныя" HTML-тэгі, якія перашкаджаюць функцыі параўнання працаваць правільна. У дадатак, Загалоўкі ў Табліцы зместу, выкарыстаныя пасля ў кнопках, могуць утрымліваць лішнія HTML-тэгі, што прывядзе да праблемаў. Няма праблемаў з адказамі, якія выкарыстоўваюцца толькі для паказу. Да прыкладу, такія як у пытаннях "Множны выбар". Выкарыстанне рэдактара з Водгукамі да пытанняў не павінна прыносіць праблем.

Калі паўстала праблема з тэкстам, рэдактар можна выключыць (шляхам здымання опцыі Выкарыстаць рэдактар). Калі старонка абноўленая, "сыры" тэкст можа быць прагледжаны ў тэкставым полі. Тэкст, калі неабходна, можа быць гэтак жа адрэдагаваны. Насамрэч, уключэнне і адключэнне рэдактара, для вызначанага поля ўводу, не павінна адбівацца на тэксце.

"Статус" опцыі Выкарыстаць рэдактар захоўваецца з кожным змененым значэннем тэкставага поля. Такім чынам, пры перарэдагаванні старонкі, тэкст набраны ў рэдактары, будзе паказаны ў рэдактары.

У дадатак, рэдактар патрабавальны да рэсурсаў браўзэра. Калі няма неабходнасці яго выкарыстання, рэкамендавана выкарыстаць стандартныя тэкставыя палі ўводу.

Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English