Допуск студэнта да пераздачы урока

Гэты параметр вызначае магчымасць праходжання студэнтам уроку больш за адзін раз. Напрыклад, настаўнік вырашыў, што ўрок утрымлівае матэрыял, які студэнт павінен ведаць бездакорна. У гэтым выпадку павінна быць прадугледжаная магчымасць пераздаць урок. Калі матэрыял уроку выкарыстоўваецца ў якасці іспыту, рэкамендавана выключыць магчымасць пераздачы.

Калі студэнту дазволена пераздаваць урок, адзнака паказаная на старонцы ацэнак можа быць альбо сярэдняя па ўсіх спробах пераздачы, альбо лепшая з іх. Наступны параметр - якая з гэтых палітык ацэньвання выкарыстоўваецца ва уроку.

Заўважце, што аналіз пытання заўжды выкарыстоўвае адказы з першай спробы, вынікі наступных пераздачаў ігнаруюцца.

Па змаўчанні гэтая опцыя стаіць ў рэжыме Так, гэта азначае, што студэнты могуць пераздаваць урок. Маецца на ўвазе, што толькі пры выключных абставінах гэтая опцыя фіксуецца ў рэжыме Не.

Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English