Тыпы пытанняў

На дадзены момант модулем "Урок" падтрымліваюцца наступныя тыпы пытанняў:

  1. Множны выбар Адзін з некалькіх. Гэта тып пытання па змаўчанні. Такі тып пытання вельмі папулярны, у ім прапаноўваецца выбраць адзін адказ з некалькіх магчымых. Правільны адказ праводзіць студэнта далей па курсе, няправільны - не. Няправільны адказ часам гучыць "адцягваючым увагу" і эфектыўнасць пытання ў вялікай ступені залежыць ад прадуманасці пытанняў, якія адцягваюць увагу, чым ад самога пытання або правільнага адказу.

    Кожны адказ пры неабходнасці мае водгук. Калі водгук не ўведзены настаўнікам, студэнту адлюстроўваецца водгук па змаўчанні "Правільны адказ" або "Няправільны адказ"

    Маецца магчымасць запраграмаваць больш за адзін правільны адказ у Множным выбары (адзін з некалькіх). Розныя правільныя адказы могуць даваць студэнту розныя водгукі і пераводзіць на розныя старонкі ўроку (наперад па лагічным парадку), але не адрозніваюцца ў ацэнцы (нельга сказаць, што некаторыя адказы больш карэктныя за іншыя, прынамсі з пункту гледжання ацэнкі). Таксама магчымы варыянт, калі ўсе адказы правільныя і пераводзяць студэнта да розных старонак урока (наперад па лагічным парадку), у залежнасці ад таго, які адказ быў выбраны.

    Маецца варыянт множнага выбару, маючы назву "Некалькі з некалькіх". Такі тып пытання патрабуе ад студэнта выбраць усе правільныя адказы з набору магчымых. У пытанні можа гаварыцца колькі правільных адказаў мае пытанне. Напрыклад пытанне "Хто з ніжэйпрыведзеных асобаў быў прэзідэнтам?" не гаворыць аб колькасці правільных адказаў, у той час як "Вылучыце двух прэзідэнтаў з прапанаванага спісу" гаворыць. Лік правільных адказаў можа вагацца ад аднаго да мноства варыянтаў адказаў. (Множны выбар "Некалькі з некалькіх" з адным правільным адказам і Множны выбар "Адзін з некалькіх" - цалкам два розных тыпы пытання, бо першы дазваляе студэнту вылучыць больш за адзін адказ, а апошні прадугледжвае выбар толькі аднаго адказу).

    Правільны адказ па-ранейшаму выкарыстоўвае пераходы наперад, няправільны пакідае на той ж старонцы або вяртае назад. Калі выкарыстоўваецца больш за адзін правільны адказ, пераходы ад іх павінны ісці на адну і тую ж старонку, аналагічна і для няправільных адказаў. Калі гэта не так, то будзе дадзена папярэджанне пры рэдагаванні ўрока настаўнікам. Водгук на правільны адказ, пры неабходнасці, можа быць дадзены на першы правільны адказ, на няправільны, адпаведна на першы няправільны. Водгукі на астатнія адказы ігнаруюцца без апавяшчэння.

  2. Кароткі адказ. Студэнту неабходна ўвесці тэкст. Уведзены тэкст параўноўваецца з адным або некалькімі ўведзенымі адказамі. Адказы могуць быць правільнымі або няправільнымі. Кожны адказ гэтак жа можа мець водгук. Калі водгук не ўведзены, то студэнту адлюстроўваецца водгук па змаўчанні "Правільны адказ" або "Няправільны адказ". Калі ўведзены тэкст не адпавядае ніводнаму адказу, ён лічыцца няправільным і студэнту адлюстроўваецца адпаведны водгук па змаўчанні.

    Па змаўчанні, рэгістр тэксту які ўводзіцца, не прымаецца да ўвагі. Маецца опцыя, якая дазваляе ўлічваць рэгістр.

    Сімвал зорачкі (*) можа быць выкарыстаны ў адказах як "любыя чаканыя сімвалы" Ён замяняе любую колькасць сімвалаў (улучна адсутнасць сімвалаў). Да прыкладу, адказ "Даўжынь*" будзе месціць у сабе "Доўгае", "Доўгая", "Доўгі". Калі адзін з адказаў выглядае як толькі "*" (адна зорачка *) - гэты адказ будзе азначаць усе магчымыя варыянты, ён выкарыстоўваецца звычайна як апошні адказ, што паглынае ўсе варыянты. (Калі сімвал зорачкі (*) неабходны ў адказе як сімвал, ён павінен быць уведзены як \*, зваротны слэш, зорачка)

  3. Так/Не. Адказ гэтага тыпу пытання мае толькі два варыянты, так ці не. Студэнту неабходна выбраць правільны варыянт. Гэты тып пытання, які базуецца на множным выбары з толькі двума варыянтамі адказу.

  4. Адпаведнасць. Гэта вельмі прадуктыўны і гнуткі тып пытання. Ён складаецца з набору найменняў, якія мусяць быць пастаўленыя ў адпаведнасць з іншым такім жа наборам. Да прыкладу: "Пастаўце ў адпаведнасць дзяржавы з іх сталіцамі" з наборам - Японія, Канада, Італія і наборам - Токіо, Атава, Рым. Магчыма мець запісы, якія паўтараюцца ў адным з набораў, пры гэтым паўторныя запісы павінны мець адпаведнасці. Да прыкладу, "Пастаўце ў адпаведнасць наступныя тыпы жывёлаў" з наборам - Верабей, Карова, Мурашка, Сабака і адпаведна - Птушка, Жывёла, Насякомае, Жывёла.

    Пры стварэнні такога тыпу пытання, найменні з першага набору ідуць у поле ўводу адказу, а з другога ў поле ўводу водгуку. Калі студэнт правільна ставіць у адпаведнасць наборы, ён пераходзіць далей па ўроку ў адпаведнасці з пераходам паказаным у першым адказе. Пры няправільнай адпаведнасці набораў, студэнт пераходзіць на старонку паказаную ў другім пытанні. Пытанне не падтрымлівае водгукі ўведзеныя настаўнікам, студэнту даецца інфармацыя пра тое, колькі адпаведнасцяў было зроблена правільна або, што ўсё адпаведнасці былі правільныя.

    Не ў параўнанні з тыпам пытанняў множнага выбару, дзе варыянты адлюстроўваюцца ў выпадковым парадку, у дадзеным тыпе пытання першы набор найменняў не змешваецца і паказваецца ў тым жа парадку, як і быў уведзены настаўнікам. Гэта дазваляе складаць "Спарадкаваныя" пытанні. Разгледзіце пытанне: "Неабходна спарадкаваць наступных людзей па старшынстве, найстарэйшы - першы" з наборам - 1., 2., 3., 4. і наборам Янка Брыль, Ніл Гілевіч, Кастусь Тарасаў, Уладзімір Арлоў. Зразумела, другі набор "найменняў" змешваецца перад паказам,.

  5. Лічбавы. Гэты тып пытання патрабуе лічбу як адказ. У яго простай форме патрабуецца ўвесці толькі адзін адказ. Да прыкладу "Колькі будзе 2 плюс 2?". Адказ 4 перавядзе студэнта на наступную старонку ўрока. Таксама магчыма азначыць дыяпазон, бо апрацоўка пытання можа ажыццяўляць параўнанне. Калі пытанне сфармулявана наступным чынам "Колькі будзе 10 падзеленае на 3?", то будзе неабходна даць адказ як "Мінімум:Максімум", - два значэнні раз'яднаныя двукроп'ем (:). Калі 3.33:3.34 дадзеныя як дапушчальная мяжа для адказу, то адказы 3.33, 3.333, 3.3333. - будуць разгледжаныя як правільныя. Няправільнымі будуць адказы 3.3 (менш за мінімум) і 3.4 (больш за максімум).

    Дапускаецца ўвод больш за адно значэнне і адказы могуць быць у выглядзе аднаго або двух значэнняў. Заўважце, што парадак, у якім правяраюцца адказы наступны: Адказ 1, Адказ 2 ... Такім чынам, трэба звярнуць увагу, каб водгукі адлюстроўваліся ў патрэбным парадку. Да прыкладу, пытанне: "Калі нарадзіўся Арлоў?" можа мець варыянты адказаў 1953 (дакладны адказ), пара значэнняў 1950:1959, 50-я (меней дакладны адказ). Парадак у якім значэнні павінны правярацца будзе 1950, а за тым 1950:1959. Першы адказ можа мець водгук "Вы абсалютна маеце рацыю." У той час, як астатнія адказы, могуць мець водгук "Адказ блізкі, але не зусім дакладны."

    Няправільныя адказы (з улікам дыяпазону) павінны быць размешчаныя пасля правільных. Да прыкладу, дадаючы няправільны адказ 3:4 да пытання "Колькі будзе 10 дзеленае на 3?", яго трэба размясціць пасля правільнага. Тады парадак будзе наступным: 3.33:3.34 (правільны адказ), далей 3:4 (няправільны адказ).

Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English