Опцыі пытання

Некаторыя тыпы пытанняў маюць опцыі. Тыпы пытанняў і значэнні опцыяў прыведзеныя ніжэй.

  1. Некалькі з некалькіх. Гэты варыянт Множнага выбару завецца "Некалькі з некалькіх". Калі функцыя "Опцыі пытання" вылучаная, то студэнт павінен выбраць усе правільныя адказы з прапанаваных варыянтаў. У пытанні можа гаварыцца колькі правільных адказаў мае пытанне. Напрыклад пытанне "Хто з ніжэйпрыведзеных асобаў быў прэзідэнтам?" - не гаворыць аб колькасці правільных адказаў, у той час як, "Вылучыце двух прэзідэнтаў з прапанаванага спісу" - гаворыць. Лік правільных адказаў можа вагацца ад аднаго да мноства варыянтаў адказаў. (Множны выбар "Некалькі з некалькіх" з адным правільным адказам і Множны выбар "Адзін з некалькіх" цалкам два розных тыпы пытання, бо першы дазваляе студэнту выбраць больш за адзін адказ, а апошні прадугледжвае выбар толькі аднаго адказу).

  2. Кароткі адказ. Па змаўчанні пры параўнанні адказу ігнаруецца рэгістр. Калі функцыя "Опцыі пытання" выбраная, то пры параўнанні адказу ўлічваецца рэгістр.

Іншыя тыпы пытанняў не выкарыстаюць функцыю "Опцыі пытання".

Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English