Агляд

  1. Урок складаецца з набору старонак і, калі неабходна, табліцаў зместу.
  2. Старонка напоўненая некаторай інфармацыяй, якая звычайна заканчваецца пытаннем. Такая старонка мае назву Старонка з пытаннем.
  3. Кожная старонка звычайна мае набор адказаў.
  4. Кожны адказ мае тэкставае суправаджэнне, якое з'яўляецца пры выбары адказу. Гэта тэкставае суправаджэнне мае назву Водгук.
  5. Гэтак жа з кожным адказам звязаны Пераход. Пераход можа быць адносным: гэтая старонка, наступная старонка; або абсалютным - паказваецца любая са старонак уроку або канец уроку.
  6. Па змаўчанні, першы адказ пераходзіць на наступную старонку урока. Наступныя адказы пераходзяць на бягучую старонку. Такім чынам, студэнту паказваецца тая ж самая старонка яшчэ раз, у выпадку калі ён не выбраў першы адказ.
  7. Наступная старонка вызначаецца ў адпаведнасці з лагічнай паслядоўнасцю. Гэта парадак старонак у адлюстраванні ўрока настаўніка. Гэты парадак можа быць зменены шляхам перасоўвання старонак у межах урока.
  8. Урок таксама мае парадак навігацыі. Гэта парадак старонак у адлюстраванні ўрока студэнта. Ён вызначаецца пераходамі, паказанымі для асобных адказаў і ён можа адрознівацца ад лагічнай паслядоўнасці. (Калі для пераходаў не былі змененыя іх значэнні па змаўчанні, лагічная паслядоўнасць захоўваецца). Настаўнік мае магчымасць змяняць парадак навігацыі.
  9. Пры адлюстраванні студэнту, адказы на пытанне звычайна перамяшаныя. Гэта азначае, што першы адказ з пункта погляду настаўніка, зусім не абавязкова будзе першым па ліку адказам у адлюстраванні пытання студэнта. (Больш таго, кожны раз пры паказе адказаў, яны будуць спарадкаваныя інакш). Выключэнне ўяўляе набор адказаў для тыпу пытання "Адпаведнасці", тут адказы паказваюцца ў тым жа парадку, як і ўводзіліся настаўнікам.
  10. Колькасць адказаў можа адрознівацца ад старонкі да старонкі. Да прыкладу, дапускаецца, што некаторыя старонкі могуць мець пытанне тыпу Так/Не, у той час, як іншыя маюць адзін правільны адказ і 3 няправільных.
  11. Цалкам магчыма зрабіць старонку без адказаў. Студэнту будзе паказаная кнопка Працягнуць замест набору адказаў.
  12. З мэтай ацэнкі ўроку, за Правільны адказ прымаецца пераход на старонку, якая змяшчаецца ніжэй па лагічным парадку, чым бягучая старонка. За Няправільны адказ прымаецца той, які пераходзіць альбо на бягучую старонку, альбо вышэй па лагічным парадку чым бягучая старонка. Калі пераходы не змененыя, то за правільны прымаецца першы адказ з набору адказаў, астатнія лічацца няправільнымі.
  13. Пытанні могуць мець больш за адзін правільны адказ. Да прыкладу, калі абодва з пытанняў маюць пераход на наступную старонку, абодва з іх лічацца правільнымі. (Хоць студэнтам будзе паказаная наступная старонка пры выбары любога з правільных адказаў, водгук для гэтых двух адказаў можа адрознівацца).
  14. Пры праглядзе ўрока настаўнікам, правільны адказ падкрэслены.
  15. Табліцы зместу уяўляюць сабой простыя старонкі, якія маюць спасылкі на іншыя старонкі ўрока. Звычайна ўрок пачынаецца з Табліцы зместу, якая грае ролю Зместу.
  16. Кожная спасылка ў табліцы зместу складаецца з дзвюх частак: апісанне спасылкі і загаловак старонкі, на якую робіцца спасылка.
  17. Табліца зместу дзеліць урок на некаторую колькасць секцыяў. Кожная секцыя можа ўтрымліваць набор старонак (як правіла, яны адносяцца да адной тэмы). Канец секцыі звычайна заканчваецца старонкай Канец зместу. Гэта адмысловая старонка, якая звычайна вяртае студэнта да папярэдняй табліцы зместу. (Пераход са старонкі "Канец зместу" можа быць зменены, калі гэта неабходна).
  18. Ва ўроку можа быць больш за адну Табліцу зместу. Да прыкладу, урок можа быць з поспехам падзелены на падсекцыі ў межах адной Табліцы зместу.
  19. Гэта вельмі важна, даваць студэнту магчымасць убачыць канец урока. Гэта можа быць зроблена шляхам дадавання спасылкі "Канец урока" на галоўнай Табліцы зместу, пры пераходзе на якую урок будзе завершаны. Іншы варыянт завяршэння ўроку прызначаны для апошняй (паводле лагічнага парадку) Табліцы зместу ва ўроку. У гэтым выпадку можна не дадаваць Канец зместу, урок будзе завершаны па дасягненні яго апошняй старонкі.
  20. Калі ўрок уключае адну альбо больш табліцаў зместу, рэкамендуецца ўсталяваць параметр "Мінімальная колькасць пытанняў" з наступнай прычыны. Справа ў тым, што гэты параметр выстаўляе ніжнюю мяжу колькасці прагледжаных старонак з якіх складаецца ацэнка. Без гэтага параметру студэнт можа наведаць адну секцыю ўроку, адказаць на ўсе пытанні правільна і пакінуць урок з максімальнай адзнакай.
  21. У далейшым, калі маецца Табліца зместу, студэнт мае магчымасць наведваць адну і тую ж секцыю больш за адзін раз. Варта адзначыць, што адзнака складаецца з колькасці старонак на якія адказвалі адзін раз. Такім чынам, паўторны адказ на адзін і той жа набор пытанняў аніяк не павялічвае адзнаку. (Больш за тое, такі адказ заніжае адзнаку, бо колькасць прагледжаных старонак выкарыстоўваецца ў назоўніку пры разліку адзнакі). Для таго, каб паказаць студэнтам іх паспяховасць, ім дэманструецца ў дэталях інфармацыя аб тым, на колькі пытанняў яны далі правільныя адказы, агульную колькасць прагледжаных старонак і іх бягучую адзнаку па кожнай секцыі (Табліцы зместу) урока.
  22. Канец урока дасягаецца альбо яўным пераходам на канец урока (з Табліцы зместу), або пры пераходзе на наступную старонку пасля апошняй (паводле лагічнага парадку). Калі канец урока дасягнуты, студэнт атрымлівае паведамленне віншавальнага характару і яму паказваецца ягоная адзнака за ўрок (лічба пытанняў на якія дадзеныя правільныя адказы/колькасць прагледжаных старонак).
  23. Калі Канец урока не дасягнуты і студэнт яго проста пакідае, то пры паўторным наведванні ўрока студэнту будзе прапанавана пачаць урок ад пачатку, або працягнуць з апошняга пытання, на якое быў дадзены правільны адказ.
  24. Для ўрокаў, якія дазваляюць пераздачу, настаўнік можа абраць палітыку ацэнкі спробаў пераздачаў, да прыкладу, сярэднюю або максімальную адзнаку па ўсіх спробах, і выкарыстаць як канчатковую адзнаку за ўрок.

Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English