Дзеянні пасля правільнага адказу

Звычайнае дзеянне, прытрымлівацца пераходу, як паказана ў адказе. У большасці выпадкаў будзе паказана Наступная старонка ўроку. Студэнт праходзіць урок у лагічнай паслядоўнасці: ад пачатку да канца.

З іншага боку, модуль уроку можа быць выкарыстаны для паказу Флэш-Картаў. Студэнту паказваецца некаторая інфармацыя (не абавязкова) і пытанне, як правіла, у выпадковым парадку. Няма вызначанага пачатку і канца. Толькі набор Картаў, што паказваюцца адна за другой у выпадковым парадку.

Гэтая опцыя дазваляе выбраць два вельмі простых варыянты паводзінаў Флэш-Картаў. Опцыя "Паказаць непрагледжаную старонку" ніколі не пакажа адну і тую ж старонку двойчы (нават калі студэнт не адказаў на пытанне звязанае з Картай/Старонкай правільна). Другая опцыя "Паказаць старонку пакінутую без адказу" дазваляе студэнту ўбачыць старонку, якая была ўжо паказаная, але адказ на адпавядаючае ёй пытанне быў няправільным.

У абодвух выпадках уроку Флэш-Картамі, настаўнік можа вырашыць ці варта выкарыстаць усе Карты/Старонкі, або выпадковую паслядоўнасць часткі з іх. Гэта выбіраецца праз параметр "Колькасць старонак (картаў) для паказу".

Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English