Мінімальная колькасць пытанняў на ўроку
Калі ўрок утрымлівае адну або больш Табліц Зместу - гэты параметр звычайна ўсталёўваецца. Яго значэнне ўсталёўвае ніжнюю мяжу па колькасці пытанняў, якія разглядаюцца пры разліку адзнакі. Гэта не змушае студэнта адказваць менавіта на гэтую колькасць пытанняў уроку.
Да прыкладу, усталяванне гэтага параметру ў значэнне 20, дае ўпэўненасць у тым, што студэнт бачыў, прынамсі, гэтую колькасць пытанняў, перш чым адзнака была выстаўленая. Разгледзім выпадак, калі студэнт паглядзеў змест уроку з 5-цю старонкамі і адказаў на ўсе адпаведныя пытанні правільна, пасля чаго быў выбраны канец уроку (у выпадку калі ёсць такі пункт у Табліцы зместу). Калі гэты параметр не быў вызначаны, адзнака была б 5 з 5, што азначае 100%. Аднак з устаноўкай гэтага параметру ў значэнне 20, адзнака была б зніжаная да 5 з 20 , што азначае 25%. У выпадку, калі студэнт прайшоў праз увесь урок і бачыў 25 старонак і пытанняў, але правільна адказаў толькі на 23 пытанні, ягоная адзнака была б 23 з 25, што азначае 92%.
Калі гэты параметр задзейнічаны, тады старонка уроку, якая адкрываецца, павінна паведаміць нешта накшталт:
У гэтым уроку мяркуецца, што Вы павінны адказаць, прынамсі, на N пытанняў. Вы можаце адказаць на большую колькасць, калі жадаеце, аднак калі Вы адкажаце менш чым на N пытанняў, Вашая адзнака будзе разлічаная з разліку агульнай колькасці Вашых адказаў.
Дзе, зразумела, "N" заменены значэннем параметру, які вы выбіраеце.
Калі гэты параметр усталяваны, студэнтам гаворыцца на колькі пытанняў яны адказалі і на колькі маюць даць адказ.
Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English