Максімальная колькасць спробаў (выкананых студэнтам)

Гэты параметр вызначае максімальную колькасць спробаў, якія можа зрабіць студэнт адказваючы на любое з пытанняў уроку. У выпадку, калі пытанне не прадстаўляе адказ, да прыкладу Кароткі адказ або Лічбавы, гэты параметр забяспечвае неабходны пераход да наступнай старонкі ўроку.

Значэнне па змаўчанні - 5. Меншае значэнне перашкаджае абдумванню пытання студэнтам. Большае значэнне вядзе да большага расчаравання студэнта.

Устаноўка гэтага значэння ў 1, дае студэнту толькі адну спробу адказаць на кожнае пытанне. У модулі Тэст маецца сапраўды такі параметр, розніца палягае ў тым, што кожнае пытанне мае асобную старонку.

Заўважце, што гэты параметр глабальны і ён распаўсюджваецца на ўсе пытанні тэсту, незалежна ад іх тыпу.

Заўважце, што гэты параметр не дзейнічае на праверку пытання або навігацыі па ўроку настаўнікам. Праверка колькасці спробаў грунтуецца на значэннях з базы дадзеных, і спробы зробленыя настаўнікам не залічваюцца. У рэшце рэшт настаўнік сам павінен ведаць адказ!

Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English