Імпарт новых пытанняў
Гэтая функцыя дазваляе імпартаваць пытанні са знешніх тэкставых файлаў, што загружаюцца праз форму.
Падтрымліваюцца наступныя фарматы:
Фармат GIFT
GIFT з'яўляецца найбольш поўным фарматам даступным для імпартавання пытанняў у тэсты сістэмы Moodle з тэкставага файла. Ён быў распрацаваны для магчымасці падрыхтоўкі пытанняў для тэстаў у выглядзе тэкставага файла. Ён падтрымлівае Множны адказ, Адказ Так/Не, Кароткі адказ, Лічбавы адказ, Адпаведнасці, Устаўка слова замест прабелу і іншыя тыпы пытанняў. Розныя тыпы пытанняў могуць быць выкарыстаныя ў адным тэкставым файле. Фармат гэтак жа падтрымлівае Каментары, Назвы пытанняў, Зваротную сувязь і Адзнаку. Ніжэй прыведзеныя некалькі прыкладаў:
Хто пахаваны ў магіле Гранта?{~Грант ~Джэферсан =ніхто} Грант {~пахаваны =пахаваны ~жыве} у магіле Гранта. Грант пахаваны ў магіле Гранта.{FALSE} Хто пахаваны ў магіле Гранта?{=ніхто =магіла пустая} Калі нарадзіўся Грант?{#1822}
Даведацца больш аб фармаце "GIFT"
Фармат Aiken
Фармат Aiken вельмі просты спосаб стварэння пытанняў тыпу Множны адказ. Ён выкарыстоўвае вельмі просты сінтаксіс. Прыклад:
Якая мэта першай дапамогі? A. Захаваць жыццё, папярэдзіць далейшае пашкоджанне, захаваць здароўя B. Забяспечыць медыцынскую дапамогу пацярпеламу C. Папярэдзіць далейшае пашкоджанне D. Дапамагчы пацярпеламу, які просіць дапамогі АДКАЗ: A
Даведацца больш аб фармаце "Aiken"
Прапушчанае слова
Гэты фармат падтрымлівае толькі пытанне тыпу Множны адказ. Кожны адказ аддзелены знакам тыльды (~), а правільны адказ аддзелены знакам роўна (=). Прыклад:
Перш чым пачаць вывучаць часткі нашага цела як немаўляты, мы станем студэнтамі{=анатоміі і фізіялогіі ~рэфлекталогіі ~навукі ~эксперыменту}, і застанемся студэнтамі на ўсё жыццё.
АОН
Гэта той жа самы фармат Прапушчанае слова, за выключэннем таго, што пасля імпартавання ўсе пытанні тыпу Кароткі адказ канвертуецца чатыры за раз у тып Адпаведнасцяў.
У дапаўненне, адказы ад пытанняў тыпу Множны адказ змешваюцца выпадковым чынам падчас імпарту
Фармат мае назву ў гонар арганізацыі, якая спансавала распрацоўку мноства опцыяў для тэставання.
Blackboard
Гэты модуль можа імпартаваць пытанні, захаваныя ў фармаце экспарту з Blackboard. Ён заснаваны на функцыі XML скампіляванай у PHP
Менеджэр тэстаў
Гэты модуль можа імпартаваць пытанні, захаваныя ў фармаце Course Test Manager. Ён заснаваны на розных шляхах доступу ў банк тэстаў, такіх як база дадзеных Microsoft Access, у залежнасці ад таго, на якой платформе працуе Moodle-сэрвер, на Windows або на Linux.
На Windows - гэта дае магчымасць загрузіць базу дадзеных як любы другі файл.
На Linux мусіць быць усталяваны ODBC кампанент для доступу да машыны з Windows, на якой захоўваецца сеткавы тэст
Прачытайце ўважліва раздзел ніжэй перш чым выкарыстаць гэта экспартаванне.
Самаробны
Калі Вы маеце уласны фармат, які вы жадаеце імпартаваць, Вы можаце ўжыць яго самастойна апісаўшы ў mod/quiz/format/custom.php
Памер кода для дадавання вельмі малы, толькі каб вылучыць пытанне з азначанага тэксту.
Мноства фарматаў яшчэ не ўкаранёна, уключаючы WebCT, IMS QTI і масу іншых. Карыстальнікі Moodle могуць зрабіць свой унёсак!
Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English