Фармат слоўніка
Гэты параметр акрэслівае спосаб, якім дэфініцыі (паняцці) будуць прэзентавацца ў слоўніку. Магчымыя наступныя спосабы прэзентацыі:
- Просты слоўнік:
- Нагадвае класічны слоўнік. Аўтары не паказаны, а дадаткі схаваны за спасылкамі.
- Пастаянны:
- Паказвае тэрміны па парадку без прамежкаў, апрача вокнаў рэдактара.
- Поўны з аўтарамі:
- Паказвае тэрміны разам з дадзенымі пра аўтара спосабам, падобным як у фармаце форума. Дадаткі схаваныя за спасылкамі
- Поўны без аўтараў:
- Фармат падобны да папярэдняга апроч таго, што не ўключае інфармацыі аб аўтарах.
- Энцыклапедыя:
- Такі як "Пастаянны з аўтарамі”, але дадаткі паказаны ў тэксце.
- Часта задаваныя пытанні (FАQ):
- Карысны пры паказе "Часта задаваных пытанняў (FАQ)". Аўтаматычна дзеліць на катэгорыі акрэсленыя тэрміны і дэфініцыі як пытанні і адказы.
Адміністратары Moodle могуць стварыць новыя формы прэзентацыі слоўніка:
- Правер змест каталога mod/glossаry/formаts .... Там павінны быць панумераваныя файлы, адпавядаючыя даступным фарматам слоўніка.
- Скапіюй адзін з гэтых файлаў і дай яму новую назву г.зн. нумар N (звярні ўвагу, што 0 і 1 ужо занятыя).
- Правядзі рэдагаванне гэтага файла на свой капыл (аднак мусіш хоць крыху ведаць PHP).
- Затым, дапішы ў кожным моўным пакеце, які ўжываеш displayformatN, і дай яму кароткую, але лагічную назву.
Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English