Імпартуй карыстальнікаў

Па-першае, май на ўвазе, што звычайна няма неабходнасці імпартавання ўсіх карыстальнікаў... Каб зрабіць мінімальным аб'ём работы, правер, ці можна прымяніць іншыя формы ідэнтыфікацыі карыстальнікаў, якія б не патрабавалі такой нуднай, руціннай працы, як злучэнне са знешняй базай дадзеных, дазвол на стварэнне карыстальнікамі ўласных рэгістрацыйных запісаў.

Калі ж Вы ўпэўнены, што аднак трэба імпартаваць рэгістрацыйныя запісы з тэкставага файла, то вам трэба спачатку адпаведна сфарматаваць гэты файл:

  • Адзін запіс на адной лініі
  • Кожны запіс уключае дадзеныя, аддзеленыя коскамі
  • Першы запіс уключае спіс палёў. Гэты запіс акрэслівае фармат усяго файла.

    Абавязковыя палі: мусяць быць уключаныя ў першы запіс і акрэслены для кожнага карыстальніка

    карыстальнік, пароль, імя, прозвішча, электронны адрас

    Інтуітыўныя палі: яны ўжо функцыянальныя, калі не ўключаны, то гэтыя функцыі можна атрымаць у галоўнага адміністратара.

    навучальная ўстанова, факультэт, горад, краіна, мова, гадзінная зона

    Функцыянальныя палі: гэтыя значэнні цалкам функцыянальныя. Назвы прадметаў могуць быць "скарочаны". Скарочаная назва павінна прэзентаваць карыстальніку сутнасць курсу. Назва групы мусіць асацыявацца з назвай курсу, г. зн. group1 to course1, і д.п..

    Ідэнтыфікацыйны нумар, іcq, тэлефон, тэлефон 2, адрас, url, апісанне, электронная скрынка, ці паказваць электонны адрас, рэдактар html, аўтаподпіс, курс1, курс2, курс3, курс4, курс5, група1, група2, група3, група4, група5

  • Коскі павінны мець код &#44 - спыпт аўтаматычна прачытае гэты знак, як коску.
  • Для палёў Так/Не ўжывай 0 для Не і 1 для Так.
  • Май на ўвазе: калі карыстальнік ужо запісаны ў базе дадзеных Moodle, скрыпт знойдзе нумар карыстальніка ў заліковай кніжцы базы дадзеных і запіша гэтага студэнта на які-небудзь з пералічаных курсаў без пацверджання ці змены іншых дадзеных.

Вось прыклад файла для імпарту:

карыстальнік, пароль, імя, прозвішча, электонная скрынка, мова, id-нумар, ці паказваць электонны адрас, курс1, група1
нескажу, вельмісакрэтна, Сяржук, Кручкоў, siarzhuk@someplace.edu, be, 3663737, 1, Intro101, Section 1
здагадайся, тохісакрэтна, Ёнас, Булька, bulka@someplace.edu, en_us, 6736733, 0, Advanced202, Section 3

Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English