Скарыстаныя тэорыі

Зараз Moodle прапануе толькі некаторыя тэорыі (наступныя версіі дадуць магчымасць ствараць уласныя).

Тэорыі, якія скарыстаныя пры стварэнні платформы, выбраны таму, што яны даюць магчымасць ацаніць прыдатнасць асяроддзя да анлайн-навучання, у якім выкарыстоўваецца канструктыўная методыка. Яны служаць таксама для ідэнтыфікацыі трэндаў, якія могуць з’явіцца сярод удзельнікаў курса. (гл. артыкул, у якім гэтыя тэорыі прэзентаваныя для падрабязнага азнаямлення: http://dougiamas.com/writing/herdsa2002)


COLLES (Constructіvіst On-Line Leаrnіng Envіronment Survey) – Тэорыя канструктыўнага навучання ў анлайн-асяроддзі

COLLES складаецца з 24 кароткіх сцвярджэнняў, якія аб'яднаны ў шэсць рознапрыступкавых катэгорыяў, кожная з якіх дапамагае нам задаць ключавое пытанне на тэму якасці навучання ў асяроддзі анлайн:

Сувязь У якой ступені навучанне ў анлайне мае сувязь з вытворчай практыкай студэнтаў?
Рэфлексія Ці стымулюе навучанне ў стылі анлайн студэнтаў да крытычнага і рэфлексійнага мыслення?
Інтэрактыўнасць У якой ступені студэнты выкарыстоўваюць стыль анлайн дзеля інтэнсіўнага і павучальнага дыялогу?
Падтрымка з боку вядоўцы Наколькі спрыяльныя ўмовы для анлайн-навучання стварае студэнтам вядоўца?
Падтрымка з боку іншых удзельнікаў Ці аказваюць іншыя студэнты далікатную і матывуючую падтрымку?
Інтэрпрэтацыя Ці ёсць узаемаразуменне паміж студэнтамі і вядоўцам у асяродку анлайн?

Падставай дынамічных падыходаў да працэсу навучання з’яўляецца новая тэорыя пазнання: сацыяльны канструктывізм прэзентуе навучэнца канцэптуалізатарам, які функцыянуе ў сацыяльна інтэрактыўным адукацыйным асяроддзі. Сацыяльны канструктывізм – гэта эпістэмалогія, або спосаб пазнання, які прадугледжвае супрацоўніцтва навучэнцаў, якія разам абдумваюць і ствараюць новы стыль паразумення, асабліва ў кантэксце абмену пытаннямі, у аснове якога ляжыць іх уласны досвед.

Найбольш істотным элементам гэтага супрацоўніцтва ёсць развіццё камунікатыўных кампетэнцыяў студэнтаў, або ўменне ангажавацца ў адкрытую крытычную дыскусію як з трэнерам, так і з іншымі ўдзельнікамі. Для гэтай дыскусіі характэрны эмпатычныя адносіны да стварэння ўзаемаразумення разам з крытычным падыходам да прынцыповых перадумоваў.

COLLES створаны для таго, каб дапамагчы табе выявіць абсяг выкарыстання інтэграцыйных магчымасцяў сеткі Інтэрнэт і зрабіць больш дынамічным працэс навучання.

Пададзеная вышэй інфармацыя з інтэрнэт-старонкі COLLES. Больш шырокую інфармацыю пра COLLES і яго аўтараў можна знайсці па адрасе: http://surveylearning.com/colles/)


АTTLS (Аttіtudes to Thіnkіng аnd Leаrnіng Survey) – Тэорыя спосабаў мыслення і пазнання

Тэорыя 'спосабаў пазнання', якая выцякае з даследаванняў над адрознасцю палоў (Belenky et аl., 1986) дае нам інструмент для аналізу якасці дыскусійнага курса ў межах супольнага асяроддзя.

Тэорыя падыходаў да працэсаў мыслення і пазнання (АTTLS) – гэта інструмент, распрацаваны Gаlottі et аl. (1999) да метадаў пазнання, у якой дадзены чалавек выкарыстоўвае 'звязанае пазнанне' (CK - connected knower) ці 'самастойнае пазнанне' (SK - sepаrаte knower).

Для тых, хто набірае больш пунктаў у звязаным пазнанні, навучанне з’яўляецца больш прыемным, яны больш ахвотна супрацоўнічаюць з іншымі, больш кантактныя і больш схільныя выкарыстаць задумы і ідэі іншых. Тыя ж, хто набірае больш пунктаў у самастойным пазнанні звычайна займаюць больш крытычную і нерпымірымую пазіцыю да навучання.

Даследаванні паказваюць, што два апісаныя вышэй стылі пазнання, не залежаць адзін ад другога (Gаlottі et аl., 1999; Gаlottі et аl., 2001). І паказваюць толькі падыходы да навучання, а не здольнасці ці інтэлектуальныя магчымасці навучэнцаў.

Belenky, M. F., Clinchy, B. M., Goldberger, N. R., & Tarule, J. M. (1986). Women's Ways of Knowing: The Development of Self, Voice, and Mind. New York: Basic Books, Inc.

Galotti, K. M., Clinchy, B. M., Ainsworth, K., Lavin, B., & Mansfield, A. F. (1999). A New Way of Assessing Ways of Knowing: The Attitudes Towards Thinking and Learning Survey (ATTLS). Sex Roles, 40(9/10), 745-766.

Galotti, K. M., Reimer, R. L., & Drebus, D. W. (2001). Ways of knowing as learning styles: Learning MAGIC with a partner. Sex Roles, 44(7/8), 419-436.

Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English