Задавайце трапныя пытанні

Добры спосаб дапамагчы людзям думаць над задачай - задаваць пытанні. Пытанне, якое трапна задалі можа дапамагчы чалавеку супаставіць факты і прааналізаваць свае думкі.

Пытанні, якія ставяцца з мэтай - дапамагчы навучанню іншых, гэтак жа вядомыя як 'Пытанні Сакрата.'

'Пытанні Сакрата' патрабуюць ад Вас уважліва слухаць апанента для ацэнкі выказванняў і складання канструктыўных пытанняў.

Ніжэй пададзены некалькі варыянтаў такіх пытанняў:

Пытанні для ўдакладнення

  • Што Вы мелі на ўвазе, гаворачы ______?
  • У чым асноўная думка?
  • Як _____ звязана з _____?
  • Не маглі б Вы выказаць думку па-іншаму?
  • Удакладніце, калі ласка, Вы мелі на ўвазе _____ або _____?
  • Якія гэта мае адносіны да нашай праблемы/спрэчкі/разыходжанням?
  • Ружана, падвядзіце, калі ласка, вынік таму, што сказаў Зміцер, сваімі словамі? ... Зміцер, Вы гэта мелі на ўвазе?
  • Не маглі б Вы прывесці прыклад?
  • Ці можа _____ быць добрым прыкладам для гэтага?

Пытанні, якія спраўджваюць здагадкі

  • Якія Вы робіце дапушчэнні?
  • Якія здагадкі робіць Ружана?
  • Што мы можам уявіць замест гэтага?
  • Мне здалося, што Вы выказалі здагадку _____. Я Вас правільна зразумеў?
  • Усе Вашыя сцвярджэнні засноўваюцца на здагадцы _____. Чаму б Вам не засноўваць іх на _____ замест _____?
  • Вы мяркуеце, што _____. Як Вы можаце ацаніць справядлівасць такой здагадкі?
  • Чаму хто-небудзь можа зрабіць такія здагадкі?

Пытанні, якія спраўджваюць факты.

  • Растлумачыце, калі ласка, чаму Вы так вырашылі?
  • Як гэта стасуецца да дадзенай сітуацыі?
  • Ці ёсць глеба мець сумненні ў гэтым факце?
  • Што б Вы адказалі чалавеку, які сцвярджае, што ____?
  • Хто-небудзь можа прывесці факты, якія пацвярджаюць гэты пункт гледжання?
  • Па якой прычыне Вы дашлі да гэтай высновы?
  • Як мы можам пераканацца, што гэта праўда?

Пытанні, якія спраўджваюць разуменне перспектываў.

  • Што Вы гэтым маеце на ўвазе?
  • Калі Вы гаворыце _____, Вы робіце выснову _____?
  • Але, калі гэта магло адбыцца, што яшчэ можа здарыцца ў выніку? Чаму?
  • На што можа гэта паўплываць?
  • Ці адбудзецца гэта непазбежна, або магчыма/хутчэй за ўсё адбудзецца?
  • Якая альтэрнатыва?
  • Калі _____ і _____ умовы, што тады павінна быць праўдзівым?
  • Калі мы гаворым аб ____ , то як жа наконт _____?

Пытанні, якія спраўджваюць зразумеласць задачаў.

  • Як мы можам гэта выявіць?
  • Што гэтае пытанне мае на ўвазе?
  • Не магла б _____ задаць гэтае пытанне па-іншаму?
  • Можа Вы наогул апусціце гэтае пытанне?
  • Пытанне зразумела? Мы зразумелі яго?
  • Складана або лёгка адказаць на гэтае пытанне? Чаму?
  • Ці ўсё згодныя, што пытанне ў гэтым?
  • На якія іншыя пытанні неабходна адказаць, перш, чым думаць над гэтым пытаннем?
  • Чаму гэтае пытанне неабходнае?
  • Гэтае пытанне з'яўляецца найбольш важным, або ў ім утоенае іншае пытанне?
  • Ці бачыце Вы, як гэта можа суадносіцца з ________?

Пытанні з кнігі: Паўль, Р. (1993). Крытычнае мысленне: Як падрыхтаваць студэнтаў да хутка зменлівага свету: Асновы крытычнага мыслення, Santa Rosa, CA.

More info about writing

More info about reading

Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English