Элементы курса

Сістэма валодае вялікай разнастайнасцю элементаў, якія могуць быць выкарыстаныя для стварэння курсаў любога тыпу.

 Форум

    Форумы - месца, дзе адбываюцца ўсё абмеркаванні. Форумы могуць мець розную структуру і ўтрымліваць ацэнкі для паведамленняў. Паведамленні форумаў могуць быць убачанымі ў чатырох розных фарматах і ўтрымліваць дадатковыя файлы. Удзельнік, які падпісаўся на форум, будзе атрымліваць копіі новых паведамленняў праз e-mail.

 Сшытак

    Настаўнік просіць студэнтаў выказацца на вызначаную тэму, і студэнт можа рэдагаваць і паляпшаць свой адказ са часам. Адказы з'яўляюцца прыватнымі і іх можа пабачыць толькі настаўнік, які можа зрабіць каментар і паставіць адзнаку кожнаму запісу. Звычайна аднаго сшытка ў тыдзень дастаткова.

 Рэсурс

    Рэсурсы - гэта інфармацыя, якую настаўнік жадае даць у сваім курсе.

 Заданне

    Заданні дазваляюць настаўніку напісаць пытанне, на якое ў будучым ён атрымае адказ ад вучняў у выглядзе файла запампаванага на сэрвер. Сістэма прадстаўляе магчымасць настаўніку ставіць адзнакі за атрыманы адказ.

 Тэст

    Гэты модуль дазваляе настаўніку стварыць набор тэставых пытанняў. Пытанні могуць быць: з некалькімі адказамі, з выбарам дакладна/не дакладна, або якія прадугледжваюць кароткі тэкставы адказ. Усе пытанні захоўваюцца ў базе дадзеных і могуць быць у будучым скарыстаныя ізноў у гэтым жа курсе (або ў іншых). Студэнтам можна дазволіць праходзіць тэст некалькі разоў, пры гэтым кожная спроба аўтаматычна ацэньваецца. Тэсты могуць паказваць правільныя адказы або проста адзнаку.

 Пытанне

    Пытанне дазваляе настаўніку задаць пытанне і атрымаць на яго адказ ад сваіх вучняў. Адно з яго прызначэнняў - праводзіць галасаванне сярод вучняў.

 Анкета

    Анкеты створаныя для таго, каб даведацца пра стаўленне вучняў да навучання (у прыватнасці - да адлеглага).


 Пакеты SCORM

    Пакет SCORM - гэта набор інструментарыя, які створаны абапіраючыся на стандарт SCORM для адукацыйных аб'ектаў. Гэты пакет можа ўтрымліваць Інтэрнэт-старонкі, графікі, скрыпты JavaScript, прэзентацыі Flash і ўсё, што працуе ў пашукавіках Інтэрнэт-старонак. Модуль SCORM дазваляе лёгка пераслаць любы пакет, які падтрымліваецца стандартамі SCORM і зрабіць з яго частку курса.


 Wіkі

    Wіkі – гэта платформа для групавога стварэння дакументаў простай мовай запісу з дапамогай інтэрнэт-праглядальніка.

    "Wiki wiki" па-гавайску азначае "звышхуткі". Назва добра перадае хуткасць утварэння, правядзення зменаў, паправак і аднаўлення (актуалізацыі) дакументаў з дапамогай гэтага модулю.

    Прынцып такі, што ўсе, хто мае права рэдагавання, могуць рабіць любыя змены ў дакументах, якія паступаюць на сэрвер wіkі, але змены гэтыя могуць быць адмененыя і дакумент набудзе першапачатковы стан. Усе, хто мае доступ да сэрвера wіkі могуць чытаць файлы, якія там знаходзяцца. Модуль мае функцыі абмежавання чытання і рэдагавання.

    Гэты модуль створаны на падставе Erfurt Wiki.


 Анкеты

    Гэты модуль дае шэраг спраўджаных інструментаў для анкетных даследаванняў, якія аказаліся прыдатнымі для ацэнкі і стымулявання працэсу навучання ў асяродку анлайн. Вядоўца можа выкарыстаць гэтыя інструменты для збору ад сваіх студэнтаў дадзеных, якія дапамогуць ім лепш пазнаёміцца з групай, а таксама дапамогуць яму ў прыняцці рашэнняў на тэму сваёй методыкі выкладання.


 Галасаванне

    Дзеянне звязанае з правядзеннем галасавання вельмі простае - вядоўца задае пытанне і прапануе шэраг магчымых адказаў на выбар. Гэты модуль можа быць прыдатны для правядзення хуткага анкетавання, якое мае на мэце заахвоціць да прыняцця рашэння па дадзенай тэме, даць магчымасць групе прагаласаваць на тэму накірунку курса, або атрымаць згоду на правядзенне даследаванняў.


 Заданні

    Заданні даюць магчымасць вядучаму акрэсліць працы, якія студэнты павінны выканаць у электроннай форме (у любым фармаце) i пераслаць на сэрвер. Тыповыя заданні гэта практыкаванні, праекты, справаздачы і д.п. Гэты модуль валодае функцыяй, якая дае магчымасць выстаўляць адзнакі.


 Урок

    Урок даносіць навучальны матэрыял у цікавай і гнуткай форме. Ён складаецца з набору старонак. Кожная старонка звычайна заканчваецца пытаннем і пэўнай колькасцю магчымых адказаў. У залежнасці ад правільнасці выбару адказу, студэнт пераходзіць на наступную старонку або вяртаецца на папярэднюю. Навігацыя па ўроку можа быць прамой або комплекснай, у залежнасці ад структуры матэрыялу, які выкладаецца.


 Рэсурсы

    Рэсурсы – гэта інфармацыя якая, згодна з намерамі вядоўцы, складае змест курса. Гэта могуць быць падрыхтаваныя раней файлы, запампаваныя на сэрвер, які абслугоўвае курс, або старонкі, адрэдагаваныя непасрэдна ў Moodle або знешнія інтэрнэт-старонкі, якія ператвораны ў частку курса.


 Слоўнік паняццяў

    Гэты модуль дае магчымасць удзельнікам ствараць і захоўваць збор дэфініцый, падобных на слоўнік. Пошук і прагляд дэфініцый можа адбывацца некалькімі спосабамі.

    Слоўнік паняццяў дае магчымасць выкладчыкам пераносіць змест з аднаго слоўніка паняццяў у іншы (галоўны слоўнік паняццяў) у межах аднаго курса.

    Гэты модуль таксама робіць магчымым аўтаматычнае далучэнне блізкай па сэнсе інфармацыі да дэфініцый, якія ўжо маюцца ў межах курса, які ствараецца.


 Тэсты

    Гэты модуль дае магчымасць вядоўцы ствараць і задаваць тэсты у форме набору пытанняў множнага выбару, пытанняў тыпу дакладна/недакладна, а таксама пытанняў, якія патрабуюць кароткіх адказаў. Гэтыя пытанні, упарадкаваныя паводле катэгорыі, захоўваюцца ў базе дадзеных і могуць быць выкарыстаны зноў у межах дадзенага курса або нават перанесеныя ў іншы курс. У тэстах могуць дапускацца шматразовыя спробы знайсці правільны адказ. Кожная такая спроба правяраецца аўтаматычна і вядоўца можа вырашаць, зрабіць свае заўвагі або падказаць правільны адказ. Гэты модуль прапануе інструмент, які дае магчымасць выставіць адзнакі.


 Форум

Гэты модуль можа стацца найбольш важным – менавіта тут адбываецца большасць дыскусій. Форум можа мець розную структуру і даваць магчымасць ацэнкі кожнага паведамлення яго ўдзельнікамі. Паведамленні могуць праглядацца ў розных фарматах і ўключаць дадаткі. Удзельнікі, якія з’яўляюцца падпісчыкамі форуму атрымаюць праз электронную пошту кожнае новае паведамленне. Вядоўца можа навязаць падпіску ўсім удзельнікам.


 Тлумачэнні

Гэта не актыўныя рэсурсы курса – гэта графічныя інтэрфэйсы, якія даюць магчымасць уставіць тэкст і графіку паміж іншымі матэрыяламі на старонцы курса.


 Чаты

    Модуль Чат дазваляе ўдзельнікам правядзенне дыскусіі ў рэальным часе непасрэдна ў сетцы. Гэта найлепшая прылада для знаходжання ўзаемапаразумення, а таксама абмеркавання тэмы. Спосаб ужывання чат-сесіяў прынцыпова адрозніваецца ад дыскусіі на форуме. Модуль Чат утрымлівае мноства опцыяў, якія дазваляюць кіраванне і прагляданне чат-дыскусіі. przegl±danie dyskusji czat.

Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English