Імпарт файлаў у фармаце "GІFT"
p>Фармат GІFT гэта найбольш шматбаковы фармат. Ён запраектаваны як метад для настаўнікаў, якія ствараюць пытанні ў выглядзе тэкставых файлаў. GІFT абслугоўвае пытанні “Множны выбар”, “Дакладна/Недакладна”, “Кароткія адказы”, “Дапасуй адказ”, “Лічбавыя”, а таксама заданні тыпу "устаўце слова, якога бракуе".У адным тэкставым файле можа быць прыведзена некалькі тыпаў пытанняў. Апроч таго, гэты фармат дазваляе змяшчаць каментары, назвы пытанняў, зваротную сувязь і вагі для ацэньвання.
Кадаванне тэксту павінна адпавядаць устаноўкам Moodle. Узорны файл з пытаннямі знойдзеце тут: gift/examples.txt.
Паміж пытаннямі трэба пакідаць "пусты" радок (падвойную інтэрлінію). Можна таксама запісаць кожны адказ у асобным радку і нават прымяніць водступ. Прыклад:
БелаПАН гэта { ~штотыднёвік ~кніжка =інфармацыйнае агенцтва } пра палітыку і бізнес. БелаПАН гэта? { =інфармацыйнае агенцтва =інтэрнэт-газета }
ТЫПЫ ПЫТАННЯЎ
Множнага выбару:
У выпадку пытанняў Множнага выбару няправільна папярэджваць адказы тыльдай (~), a правільна знакам роўнасці (=).
БелаПАН гэта?{~штотыднёвік ~кніжка =інфармацыйнае агенцтва і інтэрнэт-газета}
Слова, якога бракуе:
Гэты фармат аўтаматычна ставіць "месца на слова" _____ у сярэдзіне сказа. Каб стварыць пытанне такога тыпу, пастаў адказ на месца, дзе бракуе слова. Змяшчэнне адказу за апошнім інтэрпункцыйным знакам у гэтым выпадку не дзейнічае.
БелаПАН гэта {~штотыднёвік ~кніжка = інфармацыйнае агенцтва} пра палітыку і бізнес.
Усе тыпы патанняў можна запісаць у фармаце "Слова, якога бракуе".
Кароткі адказ:
Усе адказы ў гэтым тыпе пытанняў папярэджваюцца знакам роўнасці(=). Або ўсе адказы правільныя. Ні адзін адказ не можа ўтрымліваць тыльду (~)
БелаПАН гэта?{=агенцтва =інтэрнэт-газета} Два плюс два роўна {=чатыры =4}.
Калі правільны толькі адзін кароткі адказ, то ён можа быць запісаны без знаку роўнасці (=) паколькі яго нельга пераблытаць з пытаннем Дакладна/Недакладна.
Дакладна/Недакладна:
У дадзеным выпадку пытаемся ці дадзенае сцверджанне дакладнае ці недакладнае. Адказ можа быць запісаны як {TRUE} або дакладна ці {FALSE}- недакладна (фальш). Як альтэрнатыву можна прымяніць адпаведна {T} або {F}.
БелаПАН гэта штотыднёвік.{FALSE} БелаПАН гэта інфармацыйнае агенцтва.{T}
Дапасуй адказы:
Дапасоўныя пары пачынаюцца знакам роўнасці (=) і раздзеленыя знакам "->". У пытанні мусяць знаходзіцца хаця бы тры дапасоўныя пары.
Matching Question. { =subquestion1 -> subanswer1 =subquestion2 -> subanswer2 =subquestion3 -> subanswer3 } Падбяры сталіцу да дзяржавы. { =Канада -> Атава =Італія -> Рым =Японія -> Токіо = Індыя -> Нью-Дэлі }
Пытанні гэтага тыпу не абслугоўваюць зваротнай сувязі і вагі для ацэньвання.
Лічбавыя:
Адказ у лічбавым пытанні павінен пачынацца ад знака #. Такія пытанні могуць утрымліваць межы памылкі, якую дапісваем за адказам, папярэджваючы двукроп'ем. Калі напр. адпаведны адказ знаходзіцца паміж 1.5 і 2.5, як адказ запішам {#2:0.5}.Калі не ўстановіш межаў памылкі, сістэма ўстановіць яго на нуль.
Калі заснаваны БелаПАН?{#1991} Колькі складае лічба Пі (да 3-х знакаў пасля коскі)? {#3.1415:0.0005}
Адказ на лічбавае пытанне таксама можа быць запісаны такім чынам {#Мінімальная вартасць..Максімальная вартасць}.
Якая вартасць лічбы Пі (да 3-х знакаў пасля коскі)? {#3.141..3.142}
Абалонка Мoodle не абслугоўвае лічбавых пытанняў множнага выбару. Фармат GІFT тут не дапаможа. Каб атрымаць такі эфект, перад кожным адказам трэба паставіць знак роўнасці (=). Гэта магчымасць будзе прыдатнай тады, калі мы хочам надаць меншую вагу адказу, які знаходзіцца ў межах памылкі, чым правільнаму адказу. Прыклад:
Калі заснаваная кампанія БелаПАН?{ {# =1991:0 =%50%1991:1 }
У гэтым выпадку за адказы 1990 і 1992 будзе залічана 50% пунктаў.
Паколькі абалонка Moodle не абслугоўвае лічбавых пытанняў множнага выбару, то няма магчымасці іх выдання. Трэба скасаваць пытанне і пераслаць яго зноў.
ОПЦЫІ
Акрамя асноўных фарматаў пытання, гэты фармат уключае шэраг дадатковых опцыяў: каментары, назва пытання, зваротная сувязь, вага адказу.
Каментары:
Каментары не імпартуюцца ў Moodle. Яны служаць для празрыстага запісу файла з пытаннямі.
Усе радкі, якія пачынаюцца двума знакамі зваротны флэш // (не лічачы табуляцыі і прабелу) будуць прапушчаны.
// Ніжэй прыведзена лічбавае пытанне Колькі будзе два плюс два? {#4}
Назва пытання:
Назва пытання павінна знаходзіцца перад пытаннем і яе трэба вылучыць абапал двайным двукроп'ем ::.
::Паходжанне японскага пісьма::Японскае пісьмо бярэ пачатак з? {=Кітаю} ::Ражство::Ражство католікі святкуюць {~24 ~25 =26} снежня.
Калі не дасі назвы пытанню, то назвай стане само пытанне.
Зваротная сувязь:
Да кожнага адказу можна дадаць інфармацыю зваротнай сувязі пры дапамозе знака "рэшата" (#).
Які адказ на гэта пытанне?{ ~няправільны адказ#інфармацыя зваротнай сувязі да гэтага адказу ~чарговы няправільны адказ#інфармацыя зваротнай сувязі да гэтага адказу =правільны адказ#Цудоўна! } БелаПАН гэта?{ =агенцтва#Так. Адначасова гэта інтэрнэт-газета! =інтэрнэт-газета#Так. Адначасова гэта агенцтва! } БелаПАН штотыднёвік.{FALSE#Гэта агенцтва}
У выпадку пытанняў множнага выбару, зваротная сувязь прысутнічае толькі пры адказе, які выбраў студэнт.
У выпадку кароткіх адказаў зваротная сувязь з’яўляецца толькі тады, калі адказ правільны.
У выпадку пытанняў тыпу Дакладна/Недакладна зваротная інфармацыя ўзнікае толькі тады, калі выбраны няправільны адказ.
Вага адказу:
Узважванне адказу дзейнічае ў выпадку пытанняў разнастайнага выбару і кароткіх адказаў. Адсоткавая вага адказу павінна знаходзіцца за тыльдай або знакам роўнасці ў выпадку кароткага адказу, але перад адказам. Вартасць вагі змяшчаецца паміж знакамі працэнту (напр. %50%). Рэкамендуецца дадаваць каментар.
Цяжкае пытанне.{ ~няправільны адказ ~%50%амаль правільны адказ =правільны адказ } ::Горад Ісуса::Ісус паходзіць з { ~Іерусаліма#У янго жыцці гэта быў важны горад, але адказ няправільны. ~%25%Віфлеем#Тут ён нарадзіўся, але выхоўваўся ў іншым месцы. ~%50%Галілея#Трэба быць больш дакладным. =Назарэт#Так! } ::Горад Ісуса::Ісус нарадзіўся ў Віфлеме { =Віфлем#Згода. =%50%Віфлем#Добра, але трэба пісаць Віфлеем. }
Першыя два пытанні гэта шматразовыя адказы, апошняе пытанне – гэта кароткі адказ (глядзі на ~ і =).
УВАГА : Паміма таго, што можна правесці ўстаноўку вагаў, іх не будзе відаць магчыма да рэдагавання праз абалонка Moodle. У працэсе рэдагавання ёсць магчымасць выбраць акрэсленыя вагі. Калі вагі акрэслены ў фармаце GІFT, яны не будуць адпавядаць, Moodle зменіць іх на адпаведныя і так будуць запісаны.
Шмат правільных адказаў:
Гэтай опцыяй карыстаемся тады, калі ў пытанні множнага выбару трэба пазначыць больш за адзін адказ. Каб атрымаць эфект, трэба паставіць падсумоўваючыя вагі на 100 (дакладна) пры правільных адказах. Ніводны адказ не можа быць поўным (г.зн. папярэджаным знакам =).
БелаПАН? гэта{ ~штотыднёвік ~кніжка ~%50%агенцтва ~%50%інтэрнэт-газета }
Каб пазбыцца праблемы атрымання максімальнай колькасці балаў (пунктаў) за пазначэнне ўсіх магчымых опцыяў, трэба змясціць адмоўныя вагі побач з недакладнымі адказамі.
БелаПАН гэта?{ ~%-100%штотыднёвік ~%-100%кніжка ~%50%агенцтва ~%50%інтэрнэт-газета } БелаПАН гэта?{ ~%-50%штотыднёвік ~%-50%кніжка ~%50%агенцтва ~%50%інтэрнэт-газета }
У першым выпадку кожны недакладны адказ дасць 0 за пытанне. У другім выпадку за недакладныя адказы будуць налічвацца штрафныя балы.
Спецыяльныя знакі ~ = # { } :
Гэтыя сімвалы ~ = # { } з’яўляюцца функцыянальнымі знакамі GІFT і не могуць ужывацца нармальным чынам у пытанні ці адказе. Аднак, каб іх выкарыстаць у змесце пытання або адказу, трэба перад кожным спецыяльным знакам паставіць зваротны слэш (\). Напрыклад:
Які адказ тоесны 5? { ~ \= 2 + 2 = \= 2 + 3 ~ \= 2 + 4 } ::Функцыянальныя знакі:: Якія з пералічаных ніжэй знакаў функцыянальныя? { ~ \~ # \~ гэта кантрольны знак. ~ \= # \= гэта кантрольны знак.. ~ \# # \# гэта кантрольны знак.. ~ \{ # \{ гэта кантрольны знак.. ~ \} # \} гэта кантрольны знак.. = \ # Згода! \ (зваротны слэш) не з’яўляецца кантрольным знакам. }
У працэсе імпарту зваротны слэш выдаляюцца.
Іншыя опцыі:
Пытанні тыпу кароткі адказ могуць быць адчувальнымі да рэестру (памеру літар). Каб атрымаць такі вынік, трэба замяніць 0 на 1 у радку:
$question->usecase = 0; // Ignore case
У файле mod/quiz/gift/format.php, дзе знаходзяцца таксама рэдактарскія опцыі.
ПАДЗЯКІ
Гэты фільтр створаны многімі сябрамі супольнасці Moodle. Ён пабудаваны на падставе фармату "Слова, якога бракуе" які напісалі Martіn Dougіamas і Thomas Robb. Paul Tsuchіdo Shew напісаў яго ў снежні 2003 па просьбе супольнасці. Назва – гэта акронім "General Import Format Technology" (Асноўны фармат імпарту).
GIFT filter and documentation by Paul Tsuchido Shew http://ac.shew.jp. Last updated 27 Feb 2004. Translation to to Belarusian Siarzhuk Kruchkou. Last updated 30 Jan 2005.
Спіс усіх файлаў дапамогі
Show this help in language: English